BE RU EN

Японскія знішчальнікі перахапілі над Ціхім акіянам расейскія Іл-38

  • 28.06.2016, 17:35

Знішчальнікі Паветраных сіл самаабароны Японіі былі паднятыя ў паветра для перахопу двух супрацьлодкавых самалётаў ВМФ Расеі.

Пра гэта са спасылкай на прэс-рэліз Генштаба Сіл самаабароны Японіі паведамляе «Інтэрфакс».

Расейскія самалёты падляцелі да Японіі з боку выспы Сахалін, прайшлі над паўднёвай часткай Курыльскіх выспаў, гаворыцца ў прэс-рэлізе. Пасля гэтага яны зрабілі кола на ўсход ад японскага вострава Хансю і вярнуліся назад практычна тым жа маршрутам. Гэта адбылося напярэдадні, удакладняецца ў паведамленні.

Іл-38 - супрацьлодкавы самалёт. Яго задача - пошук і знішчэнне падводных субмарын, а таксама марскі патруль і пошукава-выратавальныя аперацыі.

9 чэрвеня Reuters са спасылкай на заяву ўрада Японіі паведамляў, што тры караблі ВМФ Расеі адначасова з фрэгата ВМФ Кітая наблізіліся да тэрыторыі выспаў Сенкаку ва Усходне-Кітайскім моры, якую Японія ўважае за сваю.

У верасні 2015 г Японія заявіла, што яе паветраную прастору парушыў самалёт. На перахоп яму былі накіраваныя японскія знішчальнікі F-15, якія не паспелі зблізіцца і правесці ідэнтыфікацыю. Токіё выказваў падазрэнні, што ён належаў Расеі.

Апошнія навіны