BE RU EN

У Пуціна з'явіўся новы кіраўнік асабістай аховы

  • 28.06.2016, 16:17

Новым кіраўніком Службы бяспекі прэзідэнта Расеі прызначаны генерал-маёр Аляксей Рубяжны.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Рубяжны таксама зойме пасаду намесніка дырэктара Федэральнай службы аховы.

Апошнія паўгода за ахову Уладзіміра Пуціна адказваў Дзмітрый Кочнеў, але ў траўні яго павысілі да кіраўніка ФСА ў сувязі з адстаўкай ранейшага шматгадовага кіраўніка ўстановы Яўгена Мурава.

Мураў кіраваў ФСА з 2000 года - фактычна ўвесь час кіравання ў Расеі Уладзіміра Пуціна. Прычынай адстаўкі аднаго з самых блізкіх паплечнікаў Пуціна называлася дасягненне ім гранічнага ўзросту для дзяржслужбоўца.

Апошнія навіны