BE RU EN

Кіраўнік НАДА: Праверылі на допінг Вікторыю Азаранку

  • 28.06.2016, 10:59

Дзяніс Мужухін распавёў, што ўсе беларускія кандыдаты на ўдзел у АГ-2016 пройдуць тэст на допінг.

«Усе кандыдаты ад Беларусі на ўдзел у Рыа-2016 пройдуць тэставанне там. З чэрвеня ўвайшлі ў актыўную фазу праверак. Як мы працуем? Падладжваемся пад графік спартоўцаў, якія часта знаходзяцца ў раз'ездах. Напрыклад, як толькі Вікторыя Азаранка з'явілася ў Менску, мы яе пратэставалі.

Дарэчы, папярэднія вынікі аналізу пробаў алімпійцаў пакуль нас радуюць. Ніхто з іх не быў абвінавачаны. Праверкі будуць доўжыцца ў ліпені і жніўні - ужо на саміх Алімпійскіх гульнях», - распавёў кіраўнік НАДА Дзяніс Мужухін, піша «Прессбол».

Апошнія навіны