BE RU EN

Каманда Італіі перамагла гішпанцаў і праткнулася ў 1/4 фіналу

  • 27.06.2016, 21:58

Каманда Італіі, кіраваная Антоніё Контэ, зрынула дзейных чэмпіёнаў Еўропы гішпанцаў, падолеўшы іх з лікам 2:0.

Галамі ў складзе "скуадры адзуры" вызначыліся Джорджыа К’еліні і Грацыяна Пэле, паведамляе "Прессбол".

Італія - Гішпанія - 2:0

Італія: Буфон - Банучы, К’еліні, дэ Шыльё, Бардзальі - Парола, Фларэнці (Дарміян, 84), дэ Росі (Мота), Джакерыні - Пэле, Эдэр (Інсіньё, 82).

Гішпанія: Дэ Хеа - Піке, Альба, Хуанфран, Рамас - Іньеста, Бускетс, Сільва, Фабрэгас, Наліта (Адурыс, 46 (Пэдра, 81) - Марата.

Галы: 1:0 – К’еліні (33), 2: 0 - Пэле (90+1).

Папярэджанні: дэ Шыльё (23), Наліта (40), Пэле (54), Мота (89), Бускетс (89).

2 ліпеня італійцы сустрэнуцца ў 1/4 фіналу з камандай Нямеччыны.

Апошнія навіны