BE RU EN

Сенат Італіі адмовіўся прыняць рэзалюцыю аб скасаванні санкцый супраць РФ

  • 27.06.2016, 20:10

Сенат Італіі, прыняўшы пад увагу пазіцыю ўрада, адхіліў дзве рэзалюцыі, у якіх быў заклік скасаваць антырасейскія санкцыі.

Верхняя палата парламента Італіі - Сенат - адхіліў праекты рэзалюцый "Руху пяці зорак" і "Лігі поўначы" з заклікам скасаваць санкцыі супраць Расеі, інфармуе РІА "Новости".

Пра гэта заявіў сенатар Паола Тазата, аўтар адной з рэзалюцый.

Адзначаецца, што пры галасаванні сенатары прынялі да ўвагі негатыўную ацэнку праектаў рэзалюцый, дадзеную урадам, і адхілілі іх.

Дакумент, прадстаўлены сенатарам ад ЛС Паола Тазатам (Paolo Tosato), заклікаў урад Італіі актывізаваць працу ва ўсіх еўрапейскіх інстытутах для скасавання антырасейскіх санкцый і не дапускаць больш іх падаўжэння.

Аднак урад даў адмоўную ацэнку як гэтаму праекту, так і дакументам сенатара ад Д5З Стэфана Лучыдзі. Большасць парламентарыяў пры галасаванні ўзялі да ўвагі меркаванне ўрада, адхіліўшы рэзалюцыі.

Апошнія навіны