BE RU EN

Дэлегаты «Хуралу» прадаюць падораныя ім планшэты?

  • 27.06.2016, 17:13

На буйных беларускіх сайтах прыватных аб'яваў з'явіліся першыя паведамленні аб продажы планшэтаў Samsung Galaxy Tab.

Гэта тыя самыя планшэты, што былі сярод падарункаў удзельнікам «усебеларускага з'езда», піша «Наша Нiва».

Прадавец Арцём з Магілёўскай вобласці хоча збыць такі планшэт за 3 мільёны рублёў. Гэта досыць выгадная прапанова, бо такія прылады каштуюць прыкладна 3,7-4,5 мільёнаў. «Абсалютна новы, у падарунак атрымаў, яшчэ не карыстаўся нават», - сказаў ён журналістам.

Калі карэспандэнты запыталіся, ці ёсць на планшэт гарантыя, то Арцём адказаў, што не.

На наўпроставае пытанне, ці не атрымаў уладальнік планшэт на «сходзе», Арцём адказаў: «Не зусім там». Ніякіх пытанняў, што за «сход», дзе раздавалі планшэты, у прадаўца не ўзнікла.

Галоўны рэдактар «Советской Белоруссіі» Павел Якубовіч заявіў, што планшэты, якія атрымалі ў падарунак удзельнікі «ўсебеларускага сходу» - спонсарская дапамога, а не набытыя за грошы дзяржавы.

Апошнія навіны