BE RU EN

Пяскоў заявіў, што Эрдаган папрасіў прабачэння за збіты Су-24

  • 27.06.2016, 16:58

Уладзімір Пуцін нібыта атрымаў ад прэзідэнта Турцыі Раджэпа Эрдагана прабачэнні за гібель пілота расейскага Су-24.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў сцвярджае, што ў лісце Эрдагана Пуціну гаворыцца, што ў Турцыі «ніколі не было жадання і свядомага намеру збіць самалёт, які належыць Расейскай Федэрацыі». Таксама Пяскоў, цытуючы ліст Эрдагана, згадвае там спачуванні сям'і загінулага лётчыка і слова «прабачце».

Паводле інфармацыі супрацоўнікаў BBC, якія бачылі пасланне Эрдагана, у ім выказваецца «шкадаванне з нагоды таго, што здарылася».

У пасланні таксама адзначаецца, што ў дачыненні да грамадзяніна Турцыі, імя якога асацыюецца са смерцю расейскага пілота, пачата і вядзецца судовае расследаванне.

Як паведамляе РІА «Новости», сёння турэцкі суд вызваліў пад падпіску аб нявыездзе Альпарслана Чэліка, які абвінавачваецца ў забойстве расейскага пілота. Раней МЗС Расеі неаднаразова патрабавала для Чэліка строгага пакарання.

Апошнія навіны