BE RU EN

Віктара Шалкевіча звольнілі з Гарадзенскага абласнога тэатра лялек

  • 27.06.2016, 15:46

Вядомы бард дазволіў сабе вальнадумства на канцэрце, якое не спадабалася гарадзенскім ідэолагам і кіраўніцтву.

Гарадзенскі актор, паэт, бард і шоўмэн іктар Шалкевіч звольнены з Гарадзенскага абласнога тэатра лялек, дзе быў адным з вядучых актораў, паведамляе «Польскае радыё».

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Шалкевіч дазволіў сабе вальнадумства са сцэны на канцэрце ў Гародні 10 чэрвеня, якая не спадабалася гарадзенскім ідэолагам і кіраўніцтву.

Віктар Шалкевіч нарадзіўся 9 лютага 1959 года ў Поразаве Гарадзенскай вобласці.

Скончыў школу ў Поразаве, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Менску (у 1980 году). Працаваў у Гарадзенскім абласным драматычным тэатры (1980-1987), выкладчыкам у Гарадзенскім культасветвучылішчы (1987-1990). З 1990 года працаваў у тэатры лялек у горадзе на Нёмане.

Апошнія навіны