BE RU EN

Суд адмовіў Алегу Навальнаму ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні

  • 27.06.2016, 15:21

Аляксей Навальны назваў галоўнай прычынай, паводле якой ягоны брат дагэтуль знаходзіцца ў калоніі, сваю палітычную дзейнасць.

Суд у Арлоўскай вобласці адмовіў ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні асуджанаму паводле справы «Іў-Рашэ» Алегу Навальнаму - брату апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

Такім чынам, суддзя прыняў бок кіраўніцтва калоніі і пракуратуры, палічыўшы, што Алег Навальны з'яўляецца «злосным парушальнікам» распарадку папраўчай установы, і падстаў для ягонага датэрміновага вызвалення няма, паведамляе «Радыё Свабода».

Сам асуджаны на пасяджэнні заявіў, што ён выплаціў усе вынесеныя яму паводле справы «Іў-Рашэ» штрафы, адзначыўшы, што дома яго чакаюць двое дзяцей. Аляксей Навальны, выступаючы ў судзе, назваў галоўнай прычынай, паводле якой ягоны брат знаходзіцца ў калоніі і рэгулярна атрымлівае спагнанні, сваю палітычную дзейнасць.

У снежні 2014 гады браты Навальныя былі асуджаныя паводле справы аб крадзяжах у кампаніі «Іў-Рашэ». Аляксей Навальны быў прысуджаны да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ўмоўна, брат палітыка атрымаў такі ж тэрмін - у калоніі агульнага рэжыму.

За паўтара года ў папраўчай установе Алегу Навальнаму былі выстаўленыя блізу 20 дысцыплінарных спагнанняў, прынамсі, за тое, што ён забываў указваць артыкул, паводле якога асуджаны, пры звароце да супрацоўніка папраўчай установы.

Апошнія навіны