BE RU EN

Ізраіль мае намер пастаўляць газ у Еўропу праз Турцыю

  • 27.06.2016, 15:07

Нармалізацыі стасункаў з Турцыяй спрыяе ўкладанне пагаднення ў транзіце ізраільскага газу.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху анансаваў пастаўкі ізраільскага газу ў Еўропу праз тэрыторыю Турцыі, паведамляе РІА «Новости».

Са словаў ізраільскага прэм'ера, пагадненне аб нармалізацыі стасункаў прадугледжвае ўкладанне пагаднення ў транзіце.

«Ізраільскі прыродны газ можа пастаўляцца ў Еўропу праз Турцыю. Без гэтага пагаднення гэта было б немагчыма. Гаворка ідзе пра велізарныя лічбы», - заявіў Нетаньяху падчас выступу ў Рыме.

Раней паведамлялася, што Ізраіль і Турцыя дамовіліся аб нармалізацыі стасункаў.

Ізраіль і Турцыя ў мінулым былі стратэгічнымі партнёрамі, але стасункі сапсаваліся ў 2010 годзе, калі ізраільскія марскія пехацінцы забілі дзесяць турэцкіх актывістаў, якія падтрымлівалі Палесціну і ішлі на прарыў блакады сектара Газа.

Апошнія навіны