BE RU EN

У ЗША надрукавалі першы ў свеце аўтобус на 3D-друкарцы

  • 27.06.2016, 14:55

Аўтобус працуе на электрычнасці і цалкам бяспечны для навакольнага асяроддзя.

Інжынерны цуд днямі прадэманстравала кампанія Local Motors, піша adme.ru.

Аўтобус працуе на электрычнасці ды цалкам бяспечны для навакольнага асяроддзя, а за «мазгі» адказвае ўнікальная саманавучальная праграма IBM Watson.

Машыну назвалі Олі. Гэта разумны аўтамабіль: кіроўца яму не патрэбны, ён выбірае дарогу сам.

Акрамя таго, яго можна выклікаць з дапамогай прыкладання на тэлефоне і прапанаваць іншы маршрут.

Як і кожны іншы аўтобус, ён разлічаны на перавозку людзей. Акрамя гэтага, стваральнікі прапануюць выкарыстоўваць такі аўтамабіль у якасці перасоўнага пакою для сустрэч і нават як кавярню на колах.

Ён можа прыняць на борт 12 чалавек, а ў шляху выдаць інфармацыю аб найбліжэйшых рэстарацыях і іншых месцах забаў.

Каманда, якая працавала над стварэннем Олі, абяцае: паўстання аўто не прадбачыцца, за ўсімі дзеяннямі аўтамабіля сочаць аператары ў рэжыме онлайн, хоць у аўтобусе з пасажырамі размаўляе робат.

Апошнія навіны