BE RU EN

Санслужба не знайшла на рынках у Менску ніводнай крамы без парушэнняў

  • 27.06.2016, 14:03

За мінулы тыдзень на сталічных рынках праверылі 160 крам.

Пра гэта паведаміла на аператыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме выконваючая абавязкі галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Менска - галоўнага лекара Менскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Іна Кандрэскул, паведамляе БелТА.

«За мінулы тыдзень на рынках горада абследавана 160 аб'ектаў. Парушэнні выяўленыя ў 100% выпадкаў. Канфіскавана 472 кг прадукцыі негарантаванай якасці, прыпыненая дзейнасць васьмі аб'ектаў. Да адміністрацыйнай адказнасці ўжо прыцягнутыя 11 службовых асоб на суму 98 базавых адзінак. Распачата 87 адміністрацыйных працэсаў», - сказала Іна Кандрэскул.

Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы горада праверылі ўмовы транспартавання, захоўвання, рэалізацыі прадукцыі, правялі маніторынг яе якасці.

Усяго ж з пачатку года менскія санслужбы канфіскавалі на рынках 927 кг прадукцыі негарантаванай якасці. Закрываліся для ліквідацыі парушэнняў 36 аб'ектаў. Было аштрафавана 123 службовых асобы на 1414 базавых адзінак.

Апошнія навіны