BE RU EN

Мэсі абвясціў аб завяршэнні выступаў за Аргенціну

  • 27.06.2016, 11:23

Капітан каманды Аргенціны ў футболе заявіў, што спыняе выступы за нацыянальную каманду.

«Для мяне выступы за нацыянальную каманду скончаныя. Я зрабіў усё, што мог, але не дамагацца чэмпіёнства вельмі балюча», - сказаў Ліянэль Мэсі журналістам.

Заява Мэсі прагучала пасля таго, як Аргенціна ў фінале Кубка Амерыкі пацярпела паразу ад каманды Чылі, паведамляе BBC.

Асноўны і дадатковы час сустрэчы, якая адбылася 27 чэрвеня ў ЗША, скончылася без забітых галоў, а ў серыі пенальці чылійцы дамагліся перамогі з лікам 4:2.

Пры гэтым Мэсі не рэалізаваў свой пенальці, не патрапіўшы ў створ брамы.

Такім чынам, каманда Аргенціны пацярпела трэцюю запар паразу ў фінале буйных турніраў.

Яна двойчы саступала Чылі ў фінале Кубка Амерыкі - у 2015 і 2016 гадах, а таксама саступіла камандзе Нямеччыны ў фінале Чэмпіянату свету ў 2014 годзе.

29-гадовы Ліянэль Месі цягам усёй прафесійнай кар'еры выступае за гішпанскі клуб «Барселона».

З ім каманда чатыры разы выйгравала самы прэстыжны еўрапейскі клубны футбольны турнір - Лігу чэмпіёнаў.

Мэсі чатыры разы атрымліваў «Залаты мяч» - узнагароду, якая ўручаецца найлепшаму гульцу года ў свеце.

Апошнія навіны