BE RU EN

МНС паказала фотаздымкі цягніка, які сышоў з рэек пад Менскам

  • 27.06.2016, 11:14

МНС Беларусі абнародавала фатаграфіі чыгуначнай аварыі з удзелам грузавога цягніка пад Менскам.

Інцыдэнт адбыўся ў мінулую суботу на 32 кіламетры аднашляхнага перагону «Менск-Памыслішча» недалёка ад прыпыначнага пункта «Калядзічы» ў Менскім раёне. У выніку 12 вагонаў з 73 перакуліліся, яшчэ два сышлі з рэек, паведамілі charter97.org у МНС у Беларусі

Паводле інфармацыі ратавальнікаў, ніхто не пацярпеў. На ліквідацыю наступстваў аварыі былі накіраваныя аварыйна-аднаўленчыя цягнікі.

«У выніку здарэння пашкоджаны ўчастак чыгуначных шляхоў блізу 200 метраў», - распавялі ў МНС.

Апошнія навіны