BE RU EN

Павел Вінаградаў вывесіў дзясяткі бел-чырвона-белых сцягоў і пераказаў вітанне міліцыі

  • 26.06.2016, 20:20

Такім чынам актывіст «падзякаваў» міліцыі за зноў усталяваны над ім прэвентыўны нагляд.

Грамадскі актывіст Павел Вінаградаў, за якім быў усталяваны прэвентыўны нагляд на 6 месяцаў, правёў сёння акцыю вывешвання бел-чырвона-белых сцягоў у Маскоўскім раёне Менска і асобнымі плакатамі «падзякаваў» судам і міліцыі за «клопат» у дачыненні да яго, паведамляе «Наша Нiва».

Павел Вінаградаў - грамадскі актывіст і былы палітвязень. У 2011 годзе грамадскі актывіст Павел Вінаградаў быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ва «ўдзеле ў масавых непарадках» у дзень прэзідэнцкіх «выбараў» 19 снежня 2010 года. Пазней Вінаградава вызвалілі з калоніі «Ваўчыныя норы», але неўзабаве паставілі пад прэвентыўны нагляд.

Апошнія навіны