BE RU EN

Астранаўт сфатаграфаваў з МКС уражальнае паўночнае ззянне над Аўстраліяй

  • 26.06.2016, 18:47

Здымак Джэф Уільямс апублікаваў у сваім «твітэры».

Астранаўт Джэф Уільямс з борта Міжнароднай касмічнай станцыі сфатаграфаваў з космасу ўражальнае паўночнае ззянне, піша unian.net.

«Мы сталі сведкамі эфектнага з'яўлення палярнага ззяння над паўднёвай Аўстраліяй сёння», - напісаў астранаўт у «твітэры».

Нагадаем, раней NASA апублікавала на сваім афіцыйным сайце найлепшыя здымкі Зямлі 2015 года, якія былі знятыя з борта Міжнароднай касмічнай станцыі.

Апошнія навіны