BE RU EN

Каманда Францыі выйшла ў 1/4 фіналу ЧЕ-2016

  • 26.06.2016, 18:17

Французы атрымалі валявую перамогу над камандай Ірландыі - 2:1.

Каманда Францыі дзякуючы дублю Антуана Грызмана атрымала валявую перамогу над камандай Ірландыі ў сустрэчы 1/8 фіналу ЧЕ-2016 - 2:1. У наступным коле плэй-оф гаспадары турніру сустрэнуцца з пераможцам пары Англія - Ісландыя, паведамляе «Прессбол».

Францыя - Ірландыя - 2:1

Францыя: Лорыс (к) - Эўра, Касцельны, Рамі Санья - Матуіда, Кантэ (Каман, 46, Сісока 93+), Пагба - Пает, Жыру (Жыньяк, 73), Грызман.

Ірландыя: Рэндалф - Уорд, Дафі, Кіё, Коўлмэн (к) - Маклін (О'Шы, 68), Гендрык, Макарці (Гулаган, 72), Брэйдзі - Мэрфі (Уолтэрс, 65), Лонг.

Галы: 0:1 - Брэйдзі (3, з пенальці). 1:1 - Грызман (58). 2:1 - Грызман (61).

Папярэджанні: Коўлмэн (25), Кантэ (27), Гендрык (41), Рамі (44), Лонг (72).

Выдаленне: Дафі (66, Ірландыя).

Апошнія навіны