BE RU EN

Ахоўнікі папрасілі хлопца зняць футболку з «Пагоняй» - вынік нечаканы

  • 26.06.2016, 18:09

Выпадак адбыўся на фэсце «Купальскае кола» пад Менскам.

Аднаго з наведвальнікаў фэсту «Купальскае кола» ахова папрасіла зняць футболку з гербам «Пагоня». Далейшага развіцця падзей ахоўнікі не прадбачылі, паведамляе «Белсат».

Калі хлопец зняў футболку са старадаўнім сімвалам, то выявілася, што ў яго на целе тату з «Пагоняй», а таксама тату з беларускім народным арнаментам. Ахоўнікам давялося прапусціць беларускага патрыёта на фэст.

Фэст «Купальскае кола» праходзіць у Камарове пад Менскам.

Апошнія навіны