BE RU EN

У Галандыі пабудавалі водны мост, які пярэчыць усім законам фізікі

  • 26.06.2016, 17:43

Унікальны мост, пры поглядзе на які перахапляе дыханне.

У 2002 годзе свет убачыў Veluwemeer Aqueduct - тварэнне найлепшых інжынераў, якія звязалі мацерыковую частку Нідэрландаў і самаробную выспу Флеваланд, піша adme.ru.

ФОТА: FINEARTAMERICA

Абмяркоўваліся самыя розныя ідэі, у тым ліку падводны тунэль і звычайны мост, але праекты былі б вельмі дарагімі, ды і часу на іх пабудову спатрэбілася б нашмат больш. Ідэя была ў тым, каб і наземны, і водны транспарт маглі рухацца бесперапынна, без коркаў, паромаў і затрымак.

ФОТА: TWITTER

Дзіўны праект - водны мост - быў увасоблены ў жыццё. Пра пешаходаў таксама не забыліся - для іх пакінутыя спецыяльна абсталяваныя ходнікі абапал трасы.

Сёння праз мост глыбінёй 3 метры праязджаюць 28 000 аўтамабіляў на дзень, а чаўны спакойна перасякаюць водную роўнядзь над мостам.

Апошнія навіны