BE RU EN

Гішпанцы вынайшлі блакітнае віно

  • 26.06.2016, 16:45

Вынаходнікі ўжо паспелі прадаць 70 тысяч бутэлек незвычайнага напою.

Гішпанскія самелье будуць не на жарт здзіўленыя - у іх краіне вынайшлі новы гатунак віна блакітнага колеру. Вынаходнікі ўжо паспелі прадаць блізу 70 тысяч бутэлек незвычайнага напою. У складзе віна, якое выпускае кампанія Gik супольна з навукоўцамі, чырвоны і белы гішпанскі вінаград розных гатункаў. Каб дамагчыся блакітнага колеру, у віно дадалі фарбавальнік індыга, які ў спалучэнні з раслінным пігментам у вінаградзе дае такое празрыстае адценне, паведамляе znaj.ua.

Такі выбар колеру не выпадковы - ён увасабляе «рух, інавацыі і бясконцасць», як кажуць самі вытворцы. Блакітнае віно лепш за ўсё спалучаць з сушы, начос з гуакамоле або пастай карбанара.

Незвычайны напой ужо ў найбліжэйшы час трапіць на еўрапейскі і амерыканскі рынкі. Кошт арыгінальнага віна складзе ад €10-16.

Апошнія навіны