BE RU EN

Мутко пагражае судом за адхіленне расейцаў ад Рыа

  • 26.06.2016, 15:52

Мінспорту РФ збіраецца судзіцца з Міжнароднай федэрацыяй цяжкай атлетыкі.

Калі расейцы будуць адхіленыя ад удзелу ў Алімпіядзе – 2016 праз допінгавы скандал, судовае разбіральніцтва паміж Расеяй і Міжнароднай федэрацыяй цяжкай атлетыкі (IWF) непазбежнае.

Пра гэта ў інтэрв'ю "Р-Спорт" заявіў у нядзелю, 26 чэрвеня, міністр спорту РФ Віталь Мутко. Паводле ягоных словаў, пазоў да IWF будзе пададзены праз Спартовы арбітраж у Лазане (CAS).

У той жа дзень Мутко назваў абсурдным магчымую пастанову пра дыскваліфікацыю расейскіх спартоўцаў на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра ў сувязі з допінгавымі парушэннямі, зробленымі атлетамі з Расеі на Алімпіядзе 2008 года.

Раней выканкам IWF прыняў пастанову, што ў выпадку трох ці больш станоўчых вынікаў пераправеркі допінг-спробаў з Алімпіядаў 2008 і 2012 гадоў абвінавачаных ва ўжыванні допінгу спартоўцаў неабходна дыскваліфікаваць. У прыватнасці, пад санкцыі могуць патрапіць федэрацыі Расеі, Казахстана і Беларусі.

Напярэдадні Мутко заявіў, што ў выпадку дыскваліфікацыі расейскай алімпійскай зборнай на гульнях у Бразіліі ён падасць у адстаўку з пасады міністра спорту Расеі.

Апошнія навіны