BE RU EN

У Кітаі загарэўся аўтобус з турыстамі

  • 26.06.2016, 13:54

Не менш за 30 чалавек у турыстычным аўтобусе сталі ахвярамі пажару, які адбыўся ў кітайскай правінцыі Хунань.

Пра гэта паведамляе Shanghai Daily са спасылкай на заяву мясцовых уладаў (пераклад – РБК).

У аўтобусе ехалі 56 чалавек. Прыкладна ў 10:20 раніцы (05:20 Менск) ён разануўся ў агароджу на шашы. Прычынай пажару, як заявілі ў адміністрацыі акругі, мог стаць выцек алівы, які адбыўся пасля сутыкнення.

У лякарні накіраваны 21 чалавек. Паліцыя затрымала кіроўцу аўтобуса.

Апошнія навіны