BE RU EN

Двух абітурыентаў выдалілі з ЦТ у замежных мовах за тэлефон і шпаргалку

  • 26.06.2016, 13:39

Як і ў папярэднія гады, лідар сярод замежных моваў, выбраных абітурыентамі для праходжання ЦТ, – ангельская.

Два абітурыенты былі выдаленыя з аўдыторый падчас праходжання ЦТ у замежных мовах праз тэлефон і шпаргалкі, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў Міністэрства адукацыі.

Такім чынам, тэлефон і шпаргалка пазбавілі сваіх уладальнікаў магчымасці стаць сёлета студэнтамі. У цэлым жа тэставанне ў замежных мовах адбылося ў спакойнай абстаноўцы.

Як і ў папярэднія гады, лідар сярод замежных моваў, выбраных абітурыентамі для праходжання ЦТ, – ангельская. Тэставанне ў гэтым прадмеце планавалі прайсці 22 тыс. 558 абітурыентаў, аднак 1 тыс. 455 абітурыентаў не прыйшлі на выпрабаванне.

Нямецкую мову планавалі здаваць 3 тыс. 456 чалавек – з іх 312 абітурыентаў не з'явіліся ў аўдыторыі, французскую запісаліся здаваць 734 чалавекі, з іх 56 не прыйшлі на выпрабаванне, іспанскую планавалі здаваць 159 абітурыентаў, не з'явіліся 9 чалавек.

Сёлета 14 чалавек планавалі здаць тэст у кітайскай мове, з іх прыйшлі 12 чалавек.

У кожнай установе адукацыі працуюць камісіі кантролю за ўступнымі іспытамі.

Апошнія навіны