BE RU EN

Пад Менскам сышлі з рэек 14 вагонаў

  • 26.06.2016, 12:39

Аварыя адбылася ў суботу ўдзень каля вёскі Калядзічы Менскага раёна.

У Менскім раёне 14 вагонаў грузавога цягніка сышлі з рэек, паведамілі БелТА ў абласной управе МНС Беларусі.

Паведамленне пра надзвычайную сітуацыю паступіла ўдзень 25 чэрвеня. З рэек сышлі 14 вагонаў грузавога цягніка Калінкавічы – Менск-Сартавальны (сфармаваны з 73 вагонаў) на 32-м км аднапутнага перагону Калядзічы – Памыслішча каля вёскі Калядзічы Менскага раёна.

У выніку аварыі перакуліліся 12 грузавых вагонаў (6 – з металам, 2 – з драўнінай, 1 – з паліўнымі брыкетамі, 2 – з камбікормам і 1 – з бутэляваным сланечнікавым алеем). Пашкоджана 200 м чыгуначнага шляху, апора кантактнай лініі 27 кВ. Пацярпелых няма. Затрымкі ў руху цягнікоў не адбылося.

Для ліквідацыі наступстваў задзейнічаны 3 аварыйна-аднаўленчыя цягнікі Беларускай чыгункі. Меркаваны час завяршэння аднаўленчых прац – раніца 28 чэрвеня. Прычыну аварыі высвятляе камісія Беларускай чыгункі.

Апошнія навіны