BE RU EN

Суд у справе бацькі і сына Япрынцавых пачнецца 4 ліпеня ў Менску

  • 25.06.2016, 15:21

Паводле крымінальнай справы праходзіць яшчэ адзін фігурант.

Суд паводле справы бацькі і сына Япрынцавых пачнецца 4 ліпеня ў Менску, паведаміла БелТА сакратарка Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.

"Цэнтральны суд Менска 4 ліпеня пачынае судовы разгляд паводле крымінальнай справы аб абвінавачванні Уладзіміра і Казбека Япрынцавых ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч.4 арт.209 (махлярства, учыненае арганізаванай групай альбо ў асабліва значнай суме) КК Рэспублікі Беларусь", - сказала Юлія Ляскова.

Вядома, што паводле крымінальнай справы праходзіць яшчэ адзін фігурант - Аляксандр Арабян, супрацоўнік групы кампаній "Трайпл". Раней у КДБ паведамлялі, што заява аб супрацьпраўнай дзейнасці Уладзіміра Япрынцава паступіла ў Камітэт дзяржбяспекі летам 2015 года ад беларускага бізнэсоўца Юрыя Чыжа і двух ягоных партнёраў з Расеі.

Падчас расследавання гэтай крымінальнай справы нібыта былі атрыманыя довады аб фактах ухілення ад выплаты падаткаў у працэсе фінансава-гаспадарчай дзейнасці групы кампаній "Трайпл".

Апошнія навіны