BE RU EN

Сустрэча ў Бэрліне: Брытанія павінна выйсці з Еўразвязу як мага хутчэй

  • 25.06.2016, 14:40

Сталі вядомыя вынікі першай сустрэчы шасці кіраўнікоў МЗС краін-чальцоў ЕЗ пасля рэферэндуму ў Вялікабрытаніі.

Кіраўнік міністэрства замежных спраў Нямеччыны Франк Вальтэр Штайнмаер сказаў, што падчас пасяджэння прадстаўнікоў шасці краін прыйшлі да меркавання, што Брытанія не павінна марудзіць і пачаць комплексную працэдуру спынення сяброўства ў Звязе, паведамляе AP.

"Мы адзіныя ў тым, што гэты працэс павінен пачацца як мага хутчэй, каб мы не затрымаліся надоўга ў падвешаным стане, а маглі сфакусавацца на будучыні Еўропы і працаваць для гэтага", - сказаў Штайнмаер.

27 краін, якія застаюцца ў Еўрапейскай Уніі пасля таго, як Брытанія на рэферэндуме пастанавіла пакінуць ЕЗ, не павінны імкнуцца адпомсціць Вялікабрытаніі.

Са слоў Штайнмаера, трэба сфакусавацца на пытаннях бяспекі, міграцыі і эканамічнага развіцця.

Кіраўнік МЗС Нямеччыны адзначыў, што наперадзе цяжкія перамовы, але ён рады, што еўрапейскія лідары гатовыя адказваць на тыя выклікі, якія выставіў рэферэндум у Брытаніі.

Апошнія навіны