BE RU EN

Лідар Aerosmith заявіў аб развітальным турнэ гурта

  • 25.06.2016, 14:04

Лідар культавага амэрыканскага рок-гурта Aerosmith Стывен Тайлер заявіў пра раскіданне калектыву.

Пра гэта ён паведаміў у эфіры радыёшоў амэрыканскага журналіста Говарда Стэрна, паведамляе ТАСС.

"Мы рыхтуем развітальнае турнэ, але толькі таму, што надышоў час", - заявіў фронтмэн гурта ў Стэрна. На ўдакладняльнае пытанне, ці сапраўды гаворка ідзе менавіта пра развітальныя гастролі, музыка адказаў сцвярджальна. "Думаю, так, налета", - цытуе вакаліста ТАСС.

NME таксама паведамляе, што Тайлер дадаў, што ўдзячны гурту і вельмі любіў яго: "Слухайце, засталося два гурты з арыгінальным складам - мы і "Стоўнз" (Rolling Stones)".

Гурт Aerosmith была заснавана ў ЗША, у Бостане, у 1970 годзе вакалістам Стывенам Тайлерам, гітарыстам Джо Пэры, басістам Томам Гэмілтанам і бубначом Джоі Крамэрам, да якіх крыху пазней далучыўся гітарыст Брэд Уітфард. Свой дэбютны безназоўны альбом рокеры запісалі ў 1973 годзе. Агулам жа на рахунку гурта 15 дыскаў, якія былі прададзеныя сумарным накладам больш за 150 млн копій ва ўсім свеце.

Апошні альбом гурта Music from Another Dimension! выйшаў у 2012 годзе.

Апошнія навіны