BE RU EN

Калі бізнэс будзе «адраджаць» вёскі, збанкрутуюць усе

  • 25.06.2016, 12:46

На «усебеларускім сходзе» Аляксандр Лукашэнка прапанаваў уладальніку "Контэ Спа" Валянціну Байко адрадзіць вёску.

Прэзідэнт расказаў, што разлічвае на «відных людзей» пры падтрымцы неперспектыўных вёсак. Таксама ён збіраецца прапанаваць родныя вёскі бізнэсоўцам.

- Такіх вельмі шмат. Ён нарадзіўся ў гэтай неперспектыўнай вёсцы. Гэта шэлегі для яго - неяк прывесці яе ў парадак, адрадзіць. Вось «Контэ» (Валянцін Байко, уладальнік «Контэ Спа») проста насупраць сядзіць. Калі ў яго там такая вёсачка ёсць, то я яго папрашу, каб ён адрадзіў там свой дом, - заявіў Лукашэнка. - Ён дасць магчымасць больш-менш здаровым людзям там, якія, можа, і на пенсіі, дапамагаць, абслугоўваць і іншае. А ён будзе плаціць ім заробак.

Ці адгукнуцца бізнэсоўцы на просьбу кіраўніка, і ці атрымаецца ў прадпрымальнікаў адрадзіць неперспектыўныя вёскі, піша Заўтра тваёй краіны.

Леанід Заіка: «Бізнэсоўцы збанкрутуюць і вёска загіне»

Кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка ўпэўнены, што ініцыятыва правадыра дзяржавы не дапаможа ні гораду, ні вёсцы.

- Канцэпцыя Лукашэнкі пабудаваная на тым, каб вярнуць частку актыўных драйвераў - людзей, якія рухаюць бізнэс, - у вёску. Гэта задача рамантычная. Прадпрымальнікі-выхадцы з вёсак, якія дабраліся да Менска, паедуць у Прагу, Парыж ці Бэрлін. Ёсць сацыяльныя ліфты: ім трэба скакаць вышэй. Вернуцца толькі тыя, у каго не атрымалася.

Калі на прадпрымальнікаў «павесяць» неперспектыўныя вёскі, бізнэсоўцы збанкрутуюць і вёска загіне, мяркуе эканаміст.

- Можаце сабе ўявіць, што прэзідэнт ЗША адправіў аднаўляць сяло Ракфелера або Ротшыльда? - іранізуе Леанід Заіка.

Апошнія навіны