BE RU EN

Двухбаковай сустрэчы Лукашэнкі ды Пуціна ва Узбекістане не было

  • 25.06.2016, 12:16

Пасля заканчэння саміту ШАС Пуцін паляцеў у Кітай, а Лукашэнка вярнуўся ў Беларусь.

Учора, 24 чэрвеня, закончыўся рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан, дзе ён браў удзел у пасяджэнні Рады кіраўнікоў дзяржаў-чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).

Як напярэдадні паведамляла прэс-служба правадыра, у Лукашэнкі былі таксама запланаваны двухбаковыя сустрэчы з лідарамі замежных краін. З якімі менавіта лідарамі - прэс-служба не ўдакладняла.

Як вынікае з афіцыйных справаздач аб выніках візіту, у Лукашэнкі ў Ташкенце прайшлі дзве двухбаковыя сустрэчы: са старшынём КНР Сі Цзыньпінам і прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндрам Дамадардасам Модзі. З прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, які таксама браў удзел у саміце ШАС, Лукашэнка тэт-а-тэт не сустракаўся.

Пасля заканчэння саміту Пуцін паляцеў у Кітай, а Лукашэнка вярнуўся ў Беларусь.

Цяпер чальцам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва з'яўляюцца Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расея, Таджыкістан ды Узбекістан. Шэсць краін маюць статус дзяржавы-назіральніка пры ШАС: Афганістан, Беларусь, Індыя, Іран, Манголія і Пакістан.

Апошнія навіны