BE RU EN

«Чырвоная зорка Куньлунь» стала ўдзельніцай КХЛ

  • 25.06.2016, 10:58

Рада дырэктараў КХЛ зацвердзіла кітайскі клуб "Чырвоная зорка Куньлунь" у якасці ўдзельніка лігі з сэзону-2016/17.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт КХЛ.

25 чэрвеня ў Пекіне кіраўніцтвам лігі і клуба будзе падпісаны кантракт.

Цяпер доўжацца юрыдычныя працэдуры, звязаныя з уступам клуба ў КХЛ, а таксама фармаванне складу каманды на наступны сэзон.

Канчаткова склад удзельнікаў КХЛ будзе зацверджаны 30 чэрвеня.

Апошнія навіны