BE RU EN

Брытанія яшчэ можа ўзначаліць ЕЗ, нягледзячы на Brexit

  • 24.06.2016, 20:56

Згодна з устаноўленым у ЕЗ парадку, чарга Вялікабрытаніі старшынстваваць у Еўрапейскай Радзе наступіць ў 2017 годзе.

Вялікабрытанія яшчэ можа заняць пасаду старшыні ў Еўрапейскім радзе, нягледзячы на вынікі рэферэндуму, на якім брытанцы большасцю галасоў адобрылі выхад з Еўрапейскага Звязу, паведамляе расейская служба BBC.

Згодна з устаноўленым у ЕЗ парадку, чарга Вялікабрытаніі старшынстваваць у Еўрапейскай Радзе, вышэйшым палітычным органе Еўразвязу, наступіць ў 2017 годзе, і пакуль няма ніякіх юрыдычных падстаў пазбаўляць яе гэтага права.

Як паведамляюць крыніцы BBC у кіроўных структурах ЕЗ, пазбавіцца гэтага права Брытанія можа толькі ў выпадку, калі за гэта аднагалосна прагаласуюць усе астатнія 27 чальцоў ЕЗ.

Да таго часу, пакуль не будзе ўзгодненая дата выхаду Брытаніі з ЕЗ, Злучанае Каралеўства застаецца сябрам ЕЗ, з усімі, якія вынікаюць з гэтага правамі і абавязкамі.

Згодна з дзейным прынцыпу ратацыі, Брытанія будзе старшынстваваць у Еўрапейскай радзе з ліпеня да снежня 2017 года.

Апошнія навіны