BE RU EN

Міліцыя не можа знайсці беларуса, які ўчыніў «крадзеж стагоддзя»

  • 24.06.2016, 16:56

Супрацоўнік сталічнага банка, які падазраецца ў крадзяжы 755 тысяч даляраў у красавіку мінулага года, дагэтуль у вышуку.

Дагэтуль не высветлена, дзе знаходзіцца былы работнік БСБ-Банка, якога подозревают в краже 755 тысяч долларовпадазраюць у крадзяжы 755 тысяч даляраў ЗША ў эквіваленце. Пра гэта сёння паведаміў прадстаўнік Генпракуратуры.

Справа знаходзіцца ў кампетэнцыі Следчага камітэта - на яго плячах арганізацыя і вышук, і следства, піша tut.by. Месцазнаходжанне падазраванага не выяўлена, адзначыў намеснік Генпракурора Аляксей Стук.

- Мабыць, той багаж, які ён з сабой панёс, пакуль яму дазваляе неяк сыходзіць ад пошуку, - паведаміў Аляксей Стук. - Вядзецца актыўны вышук. Я ўпэўнены, што ён прывядзе да злову гэтага злачынцы, і той апынецца на лаве падсудных.

Выяўлена, што ў банка, з разлікова-касавага цэнтра з якога вынеслі валюту, былі «пэўныя парушэнні», якія дазволілі чалавеку «бесперашкодна і аднаасобна» ўчыніць злачынства.

Падазраецца ў значным крадзяжы 42-гадовы работнік БСБ-Банка Руслан Фраемчук. Вядома, што ў яго службовыя абавязкі ўваходзіў кантроль за забеспячэннем унутрыбанкаўскага рэжыму, абарона перыметра і службовых памяшканняў. Крадзеж у аддзяленні банка на плошчы Свабоды ў Менску адбыўся ў канцы красавіка 2015 года.

Апошнія навіны