BE RU EN

Бізнэсовец Авяр'янаў прадае аквапарк Dreamland

  • 24.06.2016, 16:38

Цяпер вядуцца перамовы з двума патэнцыйнымі пакупнікамі з розных краін.

Аквапарк Dreamland плануецца адкрыць ужо ў ліпені. Як паведамілі tut.by ў адміністрацыі парку, цэны будуць дэмакратычнымі і не выйдуць за межы 200 тысяч за ўвесь дзень і 100 тысяч пасля 16.00. Для наведвальнікаў рыхтуюцца забаўляльныя мерапрыемствы і анімацыйныя праграмы.

ПАКУЛЬ ПАРК выглядае так. ФОТА зробленае 15 ЧЭРВЕНЯ 2016
ФОТА: TUT.BY

Стала вядома, што цяперашні ўласнік аквапарку прыняў пастанову аб яго адкрыцці, нягледзячы на тое, што аква-комплекс плануецца прадаць.

Са слоў адміністрацыі стала вядома, што цяпер вядуцца перамовы з двума патэнцыйнымі пакупнікамі з розных краін, якіх цікавіць аквапарк як самастойны аб'ект і як зона перспектыўнай забудовы для развіцця гэтага забаўляльнага комплексу. Абодва пакупнікі плануюць укладваць сродкі ў развіццё комплексу.

ПАКУЛЬ ПАРК выглядае так. ФОТА зробленае 15 ЧЭРВЕНЯ 2016
ФОТА: TUT.BY

Перамовы падыходзяць да заключнай фазы і ў найбліжэйшы час будзе вызначаны пакупнік, які прапанаваў найбольш спрыяльныя ўмовы.

ПАКУЛЬ ПАРК выглядае так. ФОТА зробленае 15 ЧЭРВЕНЯ 2016
ФОТА: TUT.BY

Нагадаем, што здагадка аб магчымых цяжкасцях у працы аквапарку ўзнікла адразу пасля пераезду ў Еўразвяз Юрыя Авер’янава. Dreamland - адзін з двух ключавых актываў заснаванага ім ЗАТ «Ростэм». У ягоную адсутнасць суд прызначыў у кампаніі ахоўны перыяд да сярэдзіны чэрвеня. Яшчэ адзін актыў бізнэсоўца, аўта-і будаўнічы рынак у Малінаўцы, таксама на мяжы банкруцтва.

Апошнія навіны