BE RU EN

Сяргей Верамко блізкі да пераходу ў БАТЭ

  • 24.06.2016, 15:33

Беларускі брамнік мінулы сезон правёў у грэцкім «Левадзіякасе» і ў траўні пакінуў клуб пасля сканчэння кантракту.

Як стала вядома tribuna.com, беларускі брамнік Сяргей Верамко трэніруецца з БАТЭ.

Высокая імавернасць, што ў найбліжэйшы час бакі могуць укласці кантракт.

Нагадаем, што брамнік БАТЭ Сяргей Чэрнік у найбліжэйшы час можа перайсці ў «Нансі».

Паведамлялася таксама, што БАТЭ разглядаў варыянты пераходу Андрэя Гарбунова, Андрэя Клімовіча і Аляксандра Гутара.

Апошнія навіны