BE RU EN

Жыхарам Берасцейшчыны распавялі аб малым памежным руху

  • 24.06.2016, 15:13

Актывісты кампаніі «Вольны горад» далей інфармуюць насельніцтва ў рэгіёнах аб малым памежным руху.

На гэты раз берасцейскія актывісты наведалі гарадок Высокае Камянецкага раёна і паселішча Шарашава ў Пружанскім раёне, перадае «Радыё Рацыя».

Плакаты і буклеты аб малым памежным руху былі расклееныя на дошках аб'яў, каля крам і пад'ездаў, раскіданыя ў паштовыя скрыні, раздадзеныя на вуліцах.

«З людзьмі вяліся тлумачальныя гутаркі», - распавёў актывіст кампаніі «Вольны горад» Андрэй Шарэнда.

- Гэтыя мястэчкі маюць багатую гістарычную спадчыну. Але цяпер яны знаходзяцца ў занядбаным стане. Фактычна ператвараюцца з гарадоў у вёскі. Людзі наогул не валодаюць інфармацыяй, што такое малы памежны рух, і якую карысць ён дае.

Са слоў Андрэя Шарэнды, у мястэчках пануе заняпад, беспрацоўе, п'янства. Паездка ў суседнюю Польшчу, да якой даслоўна пару кіламетраў, ва ўяўленні многіх людзей, параўнальна з палётам у космас. Малы памежны рух можа стаць штуршком да культурнага і эканамічнага адраджэння гэтых мястэчак.

Апошнія навіны