BE RU EN

Улады зноў будуць перакройваць бюджэт

  • 24.06.2016, 12:47

Міністэрства фінансаў чамусьці не здолела на пачатку года спрагназаваць змяненне цэнаў нафты.

Рэспубліканскі бюджэт будзе скарэктаваны паводле вынікаў першага паўгоддзя. Пра гэта заявіў сёння ў «палаце прадстаўнікоў» міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын, адказваючы на пытанне дэпутата Валянціны Лявоненкі, паведамляе БелТА.

«На жаль, сёлета нестабільнасць замежных фактараў, змяненне цэнаў нафты таксама ўплываюць на выкананне бюджэту. Нам давядзецца яго карэктаваць паводле вынікаў першага паўгоддзя, таму што цэны нафты не адпавядаюць прагнозным значэнням. Ёсць і іншыя адхіленні», - заўважыў Уладзімір Амарын.

Апошнія навіны