BE RU EN

Жыць у Беларусі аказалася даражэй, чым у Польшчы і Расеі

  • 24.06.2016, 12:24

Горш за ўсё ў нашай краіне ідуць справы з цэнамі ў рэстарацыях, якія ў сярэднім вышэй, чым у многіх еўрапейскіх краінах, а таксама з арэндай жылля.

Апублікаваны свежы рэйтынг Numbeo, які параўноўвае краіны па кошту пражывання ў іх.

Пры разліках улічваліся такія паказчыкі, як узровень раздробных цэнаў, кошт арэнды жылля і цэны ў рэстарацыях.

Самай дарагой краінай для жыцця ў свеце сталі Бермудскія выспы - магчыма, таму, што 80% неабходных прадуктаў мясцовыя жыхары вымушаны завозіць з-за мяжы. У Еўропе краінай з самымі высокімі цэнамі, са зразумелых прычынаў, стала Швейцарыя, паведамляе «Салiдарнасць».

Да самых танных краін для пражывання даследнікі аднеслі Індыю, Малдову, Пакістан, Казахстан і Грузію.

Беларусь, як ні дзіўна, апынулася ў сярэдзіне спісу - у краіне жыць танней, чым у Літве і Латвіі, аднак даражэй чым у Расеі, Украіне і нават Польшчы, дзе сярэдні заробак даўно перавысіў тысячу даляраў. Горш за ўсё ў нашай краіне ідуць справы з цэнамі ў рэстарацыях, якія ў сярэднім вышэйшыя, чым у многіх еўрапейскіх краінах, а таксама з арэндай жылля.

Нагадаем, што кожны другі беларус жыве на 3,5 мільёна рублёў у месяц.

Апошнія навіны