BE RU EN

Бага: Беларускія футбалісты не хацелі ісці на заробак $5 тысяч

  • 24.06.2016, 10:24

Былы гулец БАТЭ распавёў пра страчаныя магчымасці беларускага футбола.

Пра гэта Дзмітрый Бага (ён выступаў за барысаўчан з 2007 да 2015) заявіў у інтэрв'ю "Прессболу".

«Хто вінаваты, што чэмпіянат стаў такім нецікавым? - задаецца пытаннем футбаліст. - Колькі грошай у пясок закапалі? Бо іх было рэальна шмат. Гульцы адмаўляліся ісці на заробак пяць тысяч даляраў. Калі б разумныя людзі займаліся маркетынгам, дагэтуль на тыя сродкі жылі б. А грошы за год праелі - і кажуць, што бедныя».

26-гадовы Бага выступаў за ізраільскі «Хапаэль» з Хайфы, а нядаўна перайшоў у «Атрамітас» з Грэцыі. Ён кажа, што яму спадабалася ў замежжы і пакуль вяртацца ў беларускі чэмпіянат не збіраецца.

Апошнія навіны