BE RU EN

Штайнмаер: Навіны з Брытаніі па-сапраўднаму ацверажаюць

  • 24.06.2016, 9:47

24 чэрвеня - «сумны дзень» для Еўропы і Вялікабрытаніі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка дыпламатычнай установы Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера ў сувязі з несуцяшальнымі для адзінства Еўразвязу вынікамі рэферэндуму аб статусе краіны ў ЕЗ.

«Ранішнія навіны з Вялікабрытаніі па-сапраўднаму ацверажаюць. Гэта сумны дзень як для Еўропы, так і для Злучанага Каралеўства», - гаворыцца ў паведамленні МЗС ФРГ у Twitter.

Паводле стана на 9:00 раніцы 24 чэрвеня прыхільнікі Brexit набіраюць 51,8% адсотка галасоў, іх апаненты - 48,2%.

Апошнія навіны