BE RU EN

Лукашэнка: У Мясніковіча ёсць вёсачка свая

  • 23.06.2016, 12:43

Дыктатар прапанаваў замацаваць за кожным чыноўнікам і бізнэсмоўцам па «сваёй вёсачцы».

На так званым «усебеларускім сходзе» Лукашэнка распавёў пра тое, што з ахвотных жыць у яго родным сяле цяпер «стаіць чарга» і прапанаваў ўладальніку Контэ Спа Валянціну Байко «адрадзіць вёску», паведамляе tut.by.

Дыктатар распавёў, што разлічвае на «відных людзей» пры падтрымцы неперспектыўных вёсак:

- Такіх, як Кабякоў і Мясніковіч, да прыкладу. Кабякоў - масквіч, яму прасцей. А ў Мясніковіча ёсць вёсачка свая. Ну, знойдзе ён сябра-бізнэсоўца: «Слухай, дапамажы, вось вёска, нешта мы тут створым».

Акрамя «відных людзей» Лукашэнка збіраецца прапанаваць «родныя вёскі» бізнэсоўцам.

- Такіх вельмі шмат. Ён нарадзіўся ў гэтай неперспектыўнай вёсцы. Гэта шэлегі для яго - неяк прывесці яе ў парадак, адрадзіць. Вось Контэ (Валянцін Байко, уладальнік Контэ Спа) проста насупраць сядзіць. Калі ў яго там такая вёсачка ёсць, то я яго адразу папрашу, каб ён адрадзіў там свой дом. Ён дасць магчымасць больш-менш здаровым людзям там, якія, можа, і на пенсіі дапамагаць, абслугоўваць ды іншае. А ён будзе плаціць ім заробак.

Апошнія навіны