BE RU EN

На «Беларуськаліі» зноў сур'ёзна пацярпеў рабочы

  • 23.06.2016, 12:16

Калегі пацярпелага сцвярджаюць, што прычынай няшчаснага выпадку стала няспраўная завадская тэхніка.

Аб няшчасным выпадку на 4-ым рудніку ААТ «Беларуськалій» паведамілі працаўнікі ў сацсетках.

«Пацярпеў працоўны 30 гадоў Іван Праскаловіч, пералом галёнкі і разбіты твар. Цяпер ён знаходзіцца ў аперацыйнай, дастаюць іншародныя целы з твару, праводзіцца чыстка. Гіпс наклалі.

На 9.00 раніцы яшчэ не выйшаў з наркозу. Падрабязнасці ўдакладняюцца, на сёння ёсць інфармацыя аб адмове тармазоў і ухіле на 17 градусаў, на 1-ай паўночнай панэлі. Кіроўцы вельмі часта скардзіліся на няспраўную тэхніку, але атрымлівалі адказ: няма запчастак і грошай», - сказана ў паведамленні.

Калегі пацярпелага паведамілі, што а 10.30 Іван пасля аперацыі прыйшоў у прытомнасць, але знаходзіцца ў цяжкім стане. Запланавана яшчэ адная аперацыя на назе.

Апошнія навіны