BE RU EN

Прадстаўнік Эрдагана: Пытанне пра выбачэнні за збіты «Су-24» нават не абмяркоўваецца

  • 23.06.2016, 10:59

Расейскі бамбавік быў збіты ў паветранай прасторы Турцыі.

Прадстаўнік прэзідэнта Турцыі Ібрагім Калын у інтэрв'ю тэлеканалу Haberturk заявіў, што ў сітуацыі са збітым мінулай восенню расейскім вайсковым самалётам «Су-24» не абмяркоўваюцца аніякія выбачэнні або кампенсацыі.

Са слоў Калына, улады краіны ўжо казалі, што засмучаныя тым, што адбылося. Пры гэтым пазіцыя Анкары застаецца нязменнай: бамбавік быў збіты ў паветранай прасторы Турцыі.

«Для нас гэта было вельмі сумнай падзеяй, але трэба знайсці шляхі яе развязання. У гэтым плане ніякіх зменаў у нашай пазіцыі няма», - цытуе прадстаўніка прэзідэнта Турцыі ТАСС.

Чыноўнік адзначыў, што пакуль нельга сказаць, калі стасункі паміж дзвюма краінамі нармалізуюцца. Ён нагадаў пра ліст, які прэзідэнт Таіп Эрдаган накіраваў Уладзіміру Пуціну ў Дзень Расеі згодна з традыцыямі.

24 лістапада расейскі бамбавік «Су-24» быў збіты турэцкім самалётам, пасля таго як парушыў паветраную прастору Турцыі.

Апошнія навіны