BE RU EN

У Менску пасля сутыкнення з аўтобусам перакуліўся Mercedes

  • 22.06.2016, 19:17

Аварыя адбылася 22 чэрвеня, а 16.30, на праспекце Ракасоўскага каля аўтавакзалу «Усходні».

Пра гэта tut.by паведамілі відавочцы.

Са слоў відавочцаў, сутыкнуліся маршрутны аўтобус МАЗ і мікрааўтобус Mercedes. Ад удару апошні перакуліўся на праезнай частцы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у ДТЗ ніхто не пацярпеў. На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі ДАІ.

Апошнія навіны