BE RU EN

Дэпутатка Сейма: Польшча мяняе пасла ў Расеі

  • 22.06.2016, 16:35

Дэпутатка Сейма Малгажата Гасеўска паведаміла, што МЗС Польшчы прыняло пастанову аб замене амбасадара ў Расеі.

Міністэрства замежных спраў Польшчы прыняло пастанову аб замене паслоў у шэрагу краін. Прадстаўляць Польшчу ў Расеі будзе Уладзімеж Марціняк.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісала польскі палітык Малгажата Гасеўска (пераклад - «Радыё Польшча»).

«Доктар Уладзімеж Марціняк прызначаны паслом Польшчы ў Расейскай Федэрацыі», - напісала яна.

Малгажата Гасеўска паведаміла, што новыя паслы з'явяцца таксама ў дыпмісіях Сербіі і Вялікай Брытаніі.

Апошнія навіны