BE RU EN

Сур'ёзная аварыя на трасе Менск - Мікашэвічы: сутыкнуліся МАЗ і фургон

  • 21.06.2016, 10:16

Відавочцы паведамляюць, што адзін з кіроўцаў загінуў на месцы здарэння.

На 49-м кіламетры трасы Р23 (Менск - Мікашэвічы) здарылася сур'ёзнае ДТЗ. Адразу некалькі відавочцаў аварыі паведамілі пра інцыдэнт на форуме onliner.by. Паводле інфармацыі суполкі «Салігорскія аўтааматары», сутыкнуліся МАЗ дарожнікаў і фургон. Відавочцы паведамляюць, што кіроўца апошняга загінуў на месцы здарэння.

Праз аварыю была цалкам перакрытая паласа руху. Арганізаваны аб'езд па сустрэчнай паласе. На месца ДТЗ прыбылі дзве пажарныя машыны, хуткая і супрацоўнікі ДАІ.

Са слоў карыстальніка з нікам Jorgik, аварыя адбылася блізу 15:00. Іншы карыстальнік - з нікам Ільюха - таксама стаў сведкам наступстваў ДТЗ. «На слуцкай усё дрэнна. Кіроўца загінуў», - паведаміў мужчына. Фатаграфіі з месца аварыі апублікавалі ўдзельнікі супольнасці «Салігорскія аўтааматары».

Апошнія навіны