BE RU EN

У Сірыі разбіўся МіГ-21

  • 19.06.2016, 17:25

Экіпаж машыны загінуў.

Знішчальнік Міг-21 сірыйскіх ВПС разбіўся ў правінцыі Хама на захадзе краіны, экіпаж машыны загінуў, паведамляе УНІАН.

Паводле звестак з крыніцаў у сірыйскім войску, самалёт упаў адразу пасля ўзлёту з-за тэхнічнай непаладкі, перадае Reuters.

Хама кантралюецца ўрадавымі сіламі. З пачатку года ў Сірыі разбіліся некалькі знішчальнікаў расейскай вытворчасці.

Апошнія навіны