BE RU EN

У Маладзечанскім раёне адначасова сутыкнуліся тры машыны

  • 18.06.2016, 12:59

У выніку аварыі два чалавекі пацярпелі.

У Маладзечанскім раёне сутыкнуліся тры машыны, два чалавекі пацярпелі, паведамляе БелТА.

Каля 19.20 17 чэрвеня на 52-м км аўтадарогі Менск – Маладзечна – Нарач у Маладзечанскім раёне 27-гадовы кіроўца аўтамашыны «Рэно» праявіў няўважлівасць, няправільна выбраў дыстанцыю да аўтамабіля «Фольксваген», які здзяйсняў левы паварот, адбылося спадарожнае сутыкненне.

Пасля гэтага «Фольксваген» вынесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ён улабавую сутыкнуўся з грузавіком «Ман».

У выніку ДТЗ пацярпеў 53-гадовы кіроўца аўтамабіля «Фольксваген» і ягоная 50-гадовая жонка-пасажырка.

За мінулы дзень на тэрыторыі Менскай вобласці адбылося 59 ДТЗ без пацярпелых і 3 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх 4 чалавекі атрымалі раненні. Два сутыкненні транспартных сродкаў адбыліся з прычыны перавышэння хуткасці і адно – праз няправільны выбар кіроўцам дыстанцыі. Паводле адной з версій, каталізатарам здзяйснення аварый стала гарачае надвор'е.

Апошнія навіны