BE RU EN

Дыктатар паабяцаў «адарваць галовы» за дэнамінацыю

  • 17.06.2016, 14:20

Лукашэнка загаварыў пра тое, што дэнамінацыя можа прывесці да росту коштаў.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Гомелі, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву фабрыкі «Спартак», паведамляе карэспандэнт БелТА.

«Росту цэн у сувязі з дэнамінацыяй не будзе. Гэта я вам гарантую, - заявіў дыктатар. - Мы за гэта адарвем галовы, калі хтосьці паспрабуе скарыстацца гэтым тэхнічным працэсам (гэта чыста тэхнічнае мерапрыемства)».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў пэўнай ступені правядзенне дэнамінацыі мае і палітычны адценне, асабліва з улікам правядзення «ўсебеларускага народнага сходу» і парламенцкай выбарчай кампаніі.

Апошнія навіны