BE RU EN

Падаткавікі забралі ў гомельца айфоны амаль на 100 мільёнаў

  • 16.06.2016, 18:08

Падатковая інспекцыя праз аб'явы ў інтэрнэце вылічыла ў Гомелі прадаўца тэлефонаў і канфіскавала тавар.

Работнікі інспекцыі МПЗ Гомельскага раёну канфіскавалі 10 мабільных тэлефонаў (iPhone 5S) на агульную суму 95,9 млн рублёў, паведамляе БелаПАН.

Грамадзянін, не маючы дзяржаўнай рэгістрацыі, рэалізоўваў тэлефоны, размяшчаючы аб'явы аб продажы на сайце Оnliner.by.

У дачыненні да яго складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. На мабільныя тэлефоны накладзены арышт.

Пастановай Эканамічнага суда Гомельскай вобласці грамадзянін прызнаны вінаватым ва ўчыненні адміністрацыйнага правапарушэння і пакараны адміністрацыйным спагнаннем у выглядзе штрафу сумай адная базавая велічыня (210 тысяч рублёў) з канфіскацыяй арыштаванай маёмасці.

Апошнія навіны