BE RU EN

У Жлобіне адбылося лабавое сутыкненне Audi і Kia

  • 15.06.2016, 16:33

Больш за ўсё не пашанцавала скутарысту, які апынуўся паміж імі.

ДТЗ здарылася ў раённым цэнтры 15 чэрвеня, блізу 14.00, на скрыжаванні вуліц Барташова, Фоканава і Акопава.

У выніку сутыкнення Audi і Kia больш за ўсё дасталася кіроўцу скутэра, які апынуўся паміж аўтамабілямі.

З цяжкімі траўмамі скутэрыста павезлі ў раённую лякарню, паведамляе tut.by.

ФОТА: VK.COM/ZHL_GOOD
ФОТА: VK.COM/ZHL_GOOD
ФОТА: VK.COM/ZHL_GOOD
ФОТА: VK.COM/ZHL_GOOD

Апошнія навіны